Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адвэнтовы дзень духоўных сустрэч Шанштацкіх сем’яў у Адамавічах
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
22.12.2010 12:59
19 снежня 2010 г. адбыўся адвэнтовы дзень духоўных сустрэч Шанштацкіх сем’яў у Адамавічах (Гродзенская дыяцэзія). На пачатку сустрэчы прысутныя праслухалі даклад кс. Ежы Павайбы, прысвечаны праблеме сужэнскіх здрад. Святар звярнуў увагу на прычыны здрад у сужэнстве, а таксама прапанаваў паразважаць, як зрабіць так, каб каханне ніколі не згасла.

Дзень завяршыўся святой Імшой, якую ўзначаліў кс. Ежы Марціновіч. У гаміліі святар звярнуў увагу на сэнс сужэнскай прысягі, а таксама нагадаў пра абавязкі, якія маладыя ўзялі на сябе падчас шлюбу.

Сем’і мелі час таксама на прыватную малітву падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць прыступіць да споведзі, перапынак на гарбату і гутарку.

Пра Шанштацкую справу сем’яў можна даведацца тут >>>

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.