Яну Паўлу ІІ будзе прысвечана вечарына ў Квасоўцы | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
27.04.2011 13:54

Да праслаўлення благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ далучацца вернікі Квасоўкі (Гродзенская дыяцэзія). Мерапрыемствы распачнуцца ў парафіяльнай святыні, а пасля працягнуцца ў мясцовым Доме культуры.

1 мая, у дзень беатыфікацыі папы Яна Паўла ІІ, у 10.00 адбудзецца літургія падзякі за гэтага вялікага чалавека. Пасля вернікі памоляцца Ружанец, таямніцы святла.

Як паведамляе парафіяльны сайт, у 16.30 у мясцовым Доме культуры пройдзе вечарына пад назвай «Абба, Ойча», якая дапаможа наблізіць постаць Вялікага Папы і паглыбіць веды аб яго Пантыфікаце. Прысутныя пачуюць вершы і паглядзяць пастаноўку, узгадаюць асноўныя падзеі з жыцця Пантыфіка і паслухаюць рэлігійныя спевы, у тым ліку любімую песню Яна Паўла ІІ — «Пакліканне». Жадаючыя змогуць таксама праглядзець фільм «Караль — чалавек, які стаў Папам».

 
© 2003-2024 Catholic.by