Парафія ў Іўі стала онлайн-удзельніцай беатыфікацыйнай літургіі Яна Паўла ІІ | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
02.05.2011 17:43

У дзень беатыфікацыі Яна Паўла ІІ, 1 мая 2011 г., каталіцкая супольнасць у Іўі (Гродзенская дыяцэзія) духоўна ядналася з удзельнікамі літургіі на ватыканскай плошчы Святога Пятра. Вернікі разам са сваім душпастырам сабраліся ў касцёле, дзе быў арганізаваны паказ трансляцыі з Рыма.

Падчас адкрыцця выявы Вялікага Папы, змешчанай на цэнтральным балконе базылікі Святога Пятра, сімвалічна была адкрыта і яго выява ў іўеўскім касцёле.

У межах мерапрыемства была арганізавана і выстава, прысвечаная Папу-славяніну.

Увага беларускага народа да гэтай падзеі — відэапаказ трансляцыі ў касцёлах краіны, спецыяльныя набажэнствы і чуванні — яшчэ раз падкрэслівае, як ён любіў і чакаў папу Яна Паўла ІІ. А цяпер радуецца яго прабыванню ў Нябесным Валадарстве і магчымасці выпрошваць ласкі ў Бога праз яго заступніцтва.

 
© 2003-2024 Catholic.by