Жыхары Іўя прайшлі ў эўхарыстычнай працэсіі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
29.06.2011 17:16

26 чэрвеня 2011 г., ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у Iўі (Гродзенская дыяцэзія) адбылася працэсія па вуліцах горада, у якой прынялі ўдзел вернікі парафіi.

Урачыстасць Божага Цела стала публічным вызнаннем веры ў прысутнасць Хрыста ў Эўхарыстыі. Падчас працэсіі адбылося благаслаўленне палёў, вулiц дамоў, месцаў працы вернікаў і ўсяго горада.

 
© 2003-2024 Catholic.by