Турнір па міні-футболе на кубак благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ адбудзецца ў Квасоўцы | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
12.07.2011 10:59

У нядзелю 17 ліпеня 2011 г. у Квасоўцы (Гродзенская дыяцэзія) адбудзецца турнір па міні-футболе на кубак благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. У спаборніцтвах прымуць удзел каманда квасоўскай парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ і каманда капліцы Божай Міласэрнасці ў Свіслачы.

Спаборніцтвы распачнуцца святой Імшой а 10-й гадзіне. Фінальны паядынак адбудзецца ў 15.00.

Кубак благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ пераможцы атрымаюць з рук пробашча парафіі кс. Яна Занеўскага.

 
© 2003-2024 Catholic.by