Каманда гродзенскай парафіі прыняла ўдзел у Міжнародным турніры па футболе ў Варшаве | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
03.02.2012 11:44

З 30 студзеня па 4 лютага 2012 г. у Варшаве (Польшча) адбываецца XXI Міжнародны турнір па футболе. Арганізатарам турніру ўжо 21 год з’яўляецца кс. Міраслаў Мікульскі. Адным з прадстаўнікоў Гродзенскай дыяцэзіі на турніры была каманда гродзенскай парафіі Маці Божай Вастрабрамскай (аўгустовак).

Дзякуючы добрай арганізацыі спартыўнага мерапрыемства, кожны яго ўдзельнік мог адчуць задавальненне ад гульні. 1 лютага гродзенская каманда ўдзельнічала ў спаборніцтве, дзе заняла 4-е месца з 14 каманд. У намінацыі лепшага ўдзельніка спаборніцтваў перамог Андрэй Снігіра, а ў намінацыі самага ветлівага ўдзельніка — Марэк Занеўскі (абодва ўдзельнікі з парафіі Маці Божай Вастрабрамскай).

Адмысловы кубак з надпісам «За клопат пра дзяцей» быў уручаны душпастыру парафіі Маці Божай Вастрабрамскай кс. Артуру Малафею, які разам з трэнерам Аляксандрам Гусарам суправаджаў сваю каманду. Таксама арганізатары падрыхтавалі спецыяльныя ўзнагароды і падарункі для кожнага ўдзельніка турніру.

 
© 2003-2024 Catholic.by