Моладзь Гродна разважала над мукай Езуса, молячыся ля крыжа | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
12.03.2012 13:58

11 сакавіка 2012 г., у ІІІ Нядзелю Вялікага посту, у парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне адбылася адарацыя Крыжа, якую падрыхтавала моладзь.

Галоўнай тэмай адарацыі было разважанне над мукай Хрыста і таямніцай Хрыстовага Крыжа. Набажэнства стала этапам у падрыхтоўцы да перажывання Вялікай пятніцы.

Дэкарацыі, спецыяльна падрыхтаваныя да набажэнства, спрыялі малітоўнаму настрою. Таксама кожны ўдзельнік адарацыі атрымаў свечкі, якія пазней мог паставіць ля падножжа крыжа. Музычнае суправаджэнне набажэнства (спевы, акампанемент гітары і бубна) падрыхтавалі дыякан Павел Аляшкевіч і клерык Андрэй Скамарошка з Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Разважанні былі накіраваны на тое, каб дапамагчы вернікам глыбей усвядоміць значэнне крыжа ў жыцці хрысціяніна.

Кс. Артур Малафей

 
© 2003-2024 Catholic.by