Салісты Нацыянальнага акадэмічнага аркестра дапамогуць адрамантаваць касцёл у Гервятах | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
15.03.2012 12:56

Дабрачынны канцэрт арганнай музыкі адбудзецца 17 сакавіка 2012 г. у гервяцкім касцёле Найсвяцейшай Тройцы. Сродкі ад продажу білетаў пойдуць на рамонт святыні.

Для прысутных выступіць салістка Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Таццяна Глазунова (вакал), інструменталіст гэтага ж аркестра Іван Кучарэнка (арган) і арганіст касцёла Андрэй Міхневіч.

Як паведамляе сайт Гродзенскай дыяцэзіі са спасылкай на партал «Твой стыль», у праграме канцэрта — каноны на лацінскай мове, творы Баха, Агінскага, Шуберта, Глінкі, Каччыні, Альбіноні, Гендэля.

Касцёл у Гервятах быў пабудаваны ў 1903 г.

 
© 2003-2024 Catholic.by