Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хор хлопчыкаў «Светач» выступіў у гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
10.04.2012 13:54

У другі дзень велікодных святаў, 9 красавіка 2012 г., гродзенскую парафію Божай Міласэрнасці наведаў хор хлопчыкаў «Светач» школы №3 пад кіраўніцтвам Веры Кунцэвіч. Хор упрыгожыў спевам святую Імшу, павялічыўшы гэтым радасць Уваскрасення Пана.

Для «Светача» выступленне на каталіцкай літургіі было першым. Раней хор некалькі разоў выступаў у праваслаўнай царкве. Вернікам парафіі Божай Міласэрнасці прынёс вялікую радасць спеў хору, што праслаўляў Бога.

 

 

Кс. Максім Бачарнікаў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме