У Астраўцы асвяцілі новую капліцу | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
30.04.2012 15:04

У суботу 28 красавіка 2012 г. у доме сясцёр эўхарыстак у Астраўцы адбылося асвячэнне новай капліцы пад тытулам Божай Міласэрнасці. Набажэснтва ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

У гэты дзень былі асвячоны таксама стацыі Крыжовага шляху. Ва ўрачыстасці прымалі ўдзел кс. Раман Катлімоўскі, прафесар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, які звярнуўся да прысутных з гаміліяй, кс. дэкан Здзіслаў Пікула, святары, якія працуюць у Астраўцы, а таксама сёстры эўхарысткі.

 
© 2003-2024 Catholic.by