Біскуп Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
21.05.2012 13:18

17 мая 2012 г. у гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 197 вернікам.

У гаміліі кс. Раман Катлімоўскі выказаў радасць, што шмат маладых людзей будуць сведкамі веры ў сённяшнім секулярызаваным свеце, бо сярод прымаючых сакрамэнт было нямала моладзі. Маладыя вернікі рыхтаваліся да канфірмацыі праз двухгадовую катэхезу.

Моладзь падзякавала біскупу Кашкевічу за ўдзяленне сакрамэнту хрысціянскай сталасці. Іерарх, у сваю чаргу, адзначыў, што найлепшым падарункам для яго і для іншых душпастыраў будзе адважнае сведчанне веры хрысціян у іх штодзённым жыцці.

Кс. Максім Бачарнікаў, адказны за падрыхтоўку да канфірмацыі

 
© 2003-2024 Catholic.by