«Сімвал веры» пра гісторыю і традыцыі ўрачыстасці Божага Цела на Гродзеншчыне | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
20.06.2012 11:22

Чарговы выпуск праграмы «Сімвал веры» прысвечаны ўрачыстасці Божага Цела. Ксёндз Павел Салабуда запрашае ўсіх прайсціся вуліцамі горада Гродна ва ўрачыстай працэсіі разам з Езусам Хрыстом, утоеным у Найсвяцейшым Сакрамэнце. З праграмы вы даведаецеся аб гісторыі і традыцыях урачыстасці Божага Цела ва ўсім свеце і ў прыватнасці ў Гродзенскай дыяцэзіі.

Тэлеперадачы «Сімвал веры» — праект тэлерадыёкампаніі «Гродна» і відэастудыі Гродзенскай дыяцэзіі, створаны распавядаць пра жыццё Каталіцкага Касцёла на Гродзеншчыне. Выходзіць раз на два тыдні па аўторках на тэлеканале «Беларусь-2».


 
© 2003-2024 Catholic.by