Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэліквіі Яна Паўла ІІ будуць захоўвацца ў Тракелях
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
03.10.2012 14:56

Рэліквіі бл. Яна Паўла ІІ прыбудуць у дыяцэзіяльны санктуарый у Тракелях. У дзень літургічнага ўспаміну Вялікага Папы, 22 кастрычніка, тут адбудзецца ўрачыстае ўнясенне рэліквій крыві і сутаны.

Як паведаміў кс. Антоні Грэмза, рэліквіі крыві для Гродзенскай дыяцэзіі перадаў Мітрапаліт Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш, былы асабісты сакратар Яго Святасці папы Яна Паўла II, па просьбе кусташа Тракельскага санктуарыя кс. Паўла Галіньскага. Рэліквіі ўжо знаходзяцца ў святыні, але іх урачыстае ўнясенне адбудзецца 22 кастрычніка.

Нагадаем, што захавалася толькі невялікая ампула з крывёй Яна Паўла ІІ. У апошнія дні хваробы Святога Айца асабістым урачом Пантыфіка ў яго была ўзята кроў і перададзена ў Цэнтр пералівання крыві рымскай клінікі «Bambino Gesu» для магчымага далейшага пералівання. Пераліванне не было здзейснена і кроў была захавана ў чатырох невялікіх кантэйнерах. Два з іх былі перададзены кардыналу Станіславу Дзівішу, асабістаму сакратару Яна Паўла ІІ; яшчэ два засталіся ў шпіталі.

Святлана Жылевіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.