150 гадоў Беларускай чыгункі адзначыць душпастырства чыгуначнікаў у Гродне | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
14.11.2012 11:28

Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне рыхтуе свята для чыгуначнікаў. Менавіта пры гэтай парафіі ўжо на працягу 14 гадоў існуе душпастырства працаўнікоў чыгункі. Пастаянна на сустрэчы збіраюцца каля 50 чалавек.

Урачыстыя мерапрыемствы адбудуцца 25 лістапада ў дзень успаміну св. Кацярыны Александрыйскай, апякункі чыгуначнікаў. Як паведамляе сайт Гродзенскай дыяцэзіі, свята распачнецца Імшой а 13-й гадзіне, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Запрошаны таксама ўладыка Арцемій, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. На ўрачыстасць прыбудуць удзельнікі душпастарстваў чыгуначнікаў з Ліды, Парэчча, Ваўкавыска.

Святкаванне будзе ўключаць асвячэнне фігуры св. Кацярыны, а таксама даклад аб гісторыі Беларускай чыгункі і канцэрт парафіяльнага гурта.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by