Гродна: 7 кандыдатаў урачыста прыняты да міністранцкай службы | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
24.12.2012 11:25

23 снежня ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці 7 кандыдатаў пасля году падрыхтоўкі ўступілі ў групу міністрантаў.

Да гэтага важнага моманту іх рыхтавалі кс. Віктар Гваздоўскі і кс. Артур Малафей. Нельга забываць і пра бацькоў, якія вялі сваіх сыноў да літургічнай службы алтара.

Падчас літургіі кожны кандыдат склаў прысягу і атрымаў комжу, каб з годнасцю служыць на святой Імшы ля алтара Пана.

Яраслаў Занеўскі

Міністрант — гэта хлапчук або юнак, які прыслужвае святару падчас імшальнай літургіі. Слова ministrant у перакладзе з лацінскай мовы азначае «той, хто служыць, прыслужвае», а значыць, міністрант — гэта той, хто дапамагае святару пры цэлебрацыі літургіі.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by