Каля тысячы чалавек удзельнічалі ў набажэнстве Крыжовага шляху ў Іўі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
29.03.2013 16:48

У сераду 27 сакавіка ў Iўі (Гродзенская дыяцэзія) адбылося набажэнства Крыжовага шляху. Па традыцыі яно распачалося каля капліцы на старых могілках, дзе кс. дэкан Ян Гавецкі сардэчна прывітаў удзельнікаў і заахвоціў да глыбокага перажывання набажэнства.

Вернікі, ідучы за крыжам, прайшлі вуліцамі горада да касцёла. Падчас кожнай стацыі крыж бралі розныя малітоўныя групы парафіі, дзеці і моладзь, а таксама людзі розных прафесій. Пасля Крыжовага шляху адбылася святая Iмша.

У набажэнстве прынялі ўдзел каля тысячы чалавек. Такая вялікая колькасць удзельнікаў сведчыць аб тым, што жыхарам Іўя сапраўды не абыякавыя Бог, Касцёл і вера. Праз удзел у набажэнстве Крыжовага шляху мясцовыя вернікі імкнуліся выказаць любоў да Касцёла і перапрасіць Пана за свае грахі, знявагі і нявернасць.

Кс. Аляксандр Лебядзевіч

 
© 2003-2024 Catholic.by