Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вігілійная сустрэча для студэнтаў прайшла ў Шчучыне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.12.2015 15:03

26 снежня ў касцёле святой Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне на вігілійную сустрэчу сабраліся студэнты парафіі. Сустрэча для былых школьнікаў распачалася святой Імшой, на якой прысутныя сталіся адным цэлым ля алтара і паразважалі над тэмай выбару дабра ў жыцці.

Сямейную атмасферу, якая склалася падчас святой Імшы, пазней падтрымала супольнае дзяленне аплаткай. У гэты вечар прагучалі добрыя і патрэбныя словы падтрымкі, шчырыя пажаданні.

У неафіцыйнай частцы студэнтаў чакаў салодкі стол і забаўляльная праграма.


Анастасія Ясюкевіч
Фота Сяргея Хільмановіча і Дзмітрыя Дзікевіча

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.