Крыжовы шлях вуліцамі горада прайшоў у Вялікую сераду ў Іўі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
25.03.2016 13:23

Каля тысячы чалавек прыняло ўдзел у Крыжовым шляху вуліцамі Іўя, які адбыўся 23 сакавіка, у Вялікую сераду.

Як адзначыў у гутарцы з Catholic.by пробашч парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі кс. Ян Гавецкі, Крыжовы шлях доўжыўся каля дзвюх гадзін і скончыўся каля 20.00.

Наперадзе ўдзельнікаў Крыжовага шляху знаходзіўся крыж, які па чарзе асобна неслі мужчыны, а таксама міністранты, прадстаўнікі касцёльных рухаў, медыкі, прадстаўнікі службы аховы здароўя, сацыяльных службаў, настаўнікі, супрацоўнікі выканкама. «Крыжовы шлях вуліцамі Іўя ў Вялікую сераду — ужо традыцыя. Радуе, што ў ім прымае ўдзел столькі людзей», — сказаў святар.


(IL), фота кс. Яна Гавецкага

 
© 2003-2024 Catholic.by