Удзельнікі літургічнай службы алтара са Шчучына аднавілі міністранцкія абяцанні | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
22.11.2016 12:11

У нядзелю ва ўрачыстасць Хрыста Валадара ў парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне прайшло аднаўленне міністранцкіх абяцанняў літургічнай службай алтара.

Падчас урачыстай Эўхарыстыі да ліку кандыдатаў, якія рыхтуюцца стаць міністрантамі, было далучана 16 хлопцаў.

У гэты дзень папоўніўся і склад парафіяльнага хору «Каласанс».


Міністрант — памочнік святара падчас літургіі. Яго заданнем з’яўляецца падрыхтоўка ахвярных дароў. Праз сваё служэнне міністрант сведчыць аб тым, што кожнае літургічнае набажэнства, якое адпраўляецца ў касцёле, — гэта справа не толькі святара, але і ўсёй парафіі і ўсіх вернікаў.

А. Віталій Слука SP, фота аўтара


 
© 2003-2024 Catholic.by