У семінарыі ў Гродне адсвяткавалі «Андрэйкі» | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.11.2016 12:33

Семінарыя — гэта час вучобы і фармацыі, час штодзённага пазнання і ўмацавання свайго паклікання.

Аднак на фарміраванне асобы святара ўздзейнічаюць таксама многія іншыя фактары, якія вучаць семінарыста быць шчырым і спагадлівым, добразычлівым і адказным, а таксама здольным заўважаць у розных штодзённых здарэннях іх камічныя бакі і валодаць пачуццём гумару, які звязаны з уменнем бачыць парадаксальныя моманты ў навакольным свеце.

З гэтай нагоды 26 лістапада ў сценах Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся «Андрэйкі». Гэта свята, якое кожны год збірае разам усіх навучэнцаў і выхавацеляў, каб дзяліцца радаснымі момантамі семінарыйнага жыцця і будаваць братэрскую супольнасць у духу сапраўднай хрысціянскай любові.  


«Пане Божа, спашлі мне пачуццё гумару, дай ласку разумення жартаў, каб я мог спазнаць у жыцці крыху шчасця і мог дзяліцца ім з іншымі. Амэн», — казаў Томас Мор.

Яўген Амасёнак, фота аўтара

 
© 2003-2024 Catholic.by