Гродна: семінарыйная супольнасць павіншавала з імянінамі кс. Здзіслава Вэдэра і кс. Андрэя Лішко | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
30.11.2016 16:37

28 лістапада — асаблівы дзень у календары Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Яго адметнасць у тым, што кожны год у гэты дзень семінарыйныя супольнасць дзякуе Богу за дар паклікання духоўнага айца семінарыі кс. Здзіслава Вэдэра SDB і прэфекта кс. Андрэя Лішко.

Эўхарыстыю ў інтэнцыі святароў узначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Семінарыйная супольнасць жадае шаноўным імяніннікам працягваць сваё самаахвярнае і бескарыслівае служэнне, якое з’яўляецца для будучых святароў выразным прыкладам сапраўднага прысвячэння сябе Богу і бліжнім.

Яўген Амасёнак

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by