Удзельнікі каталіцкіх душпастырстваў Беларусі стварылі сумесны евангелізацыйны праект на Адвэнт | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
05.12.2016 13:59

Адвэнт праз чытанне Евангелля: сумесны праект душпастырства «Мужчыны св. Юзафа» і душпастырства чыгуначнікаў распачалі сумесны відэапраект па чытанні Бібліі.

Паводле ўдзельнікаў акцыі, асноўная ідэя заключана ў тым, каб паказаць, што для чытання Божага слова кожны дзень зусім неабавязкова быць святаром ці катэхетам: чытанне Евангелля можа і павінен практыкаваць кожны вернік.

«Сваім прыкладам праз сайт msj.by і сацыяльныя сеткі мы хочам заахвоціць вернікаў да чытання Бібліі і праз гэта дапамагчы ў больш плённым перажыванні Адвэнту», — прызнаецца адзін з удзельнікаў евангелізацыйнай ініцыятывы Віталій Рабёнак.

Ідэя знайшла падтрымку ў душпастыра чыгуначнікаў Гродна а. Эдварда Пяцельчыца CSsR і адной з душпастырскіх груп «Мужчыны св. Юзафа».

Так пачалі стварацца і выкладацца на youtube відэаролікі, у якіх удзельнікі гэтых душпастырстваў чытаюць урыўкі з Евангелля на канкрэтны дзень, якія выбіраюцца з лекцыянарыя.

Больш падрабязна пра дзейнасць саміх душпастырстваў чытайце на Catholic.by у бліжэйшы час.

Таксама па тэме:

А як перажывае Адвэнт ваша душпастырства, парафія, суполка, сям’я? Дзяліцеся сваім вопытам і пішыце нам на Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

Ілья Лапато

 
 
© 2003-2024 Catholic.by