Стаенка сваімі рукамі: майстар-клас ад капуцына | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
03.01.2017 18:43

Яго добра ведаюць не толькі субраты па манаскай супольнасці, але і католікі Парафіянава, Докшыц, а цяпер і Слоніма, у каталіцкай парафіі якога ўжо год нясе сваё служэнне капуцын брат Войтэк.

І хоць збольшага манаха ўсе ведаюць як кухара, ёсць у яго і іншыя таленты. У перыяд святаў законнік распавёў «Газеце Слонімскай» пра тое, як пачаў займацца майстраваннем стаенак да Божага Нараджэння.


«Стаенкі майструю ўжо чацвёрты год. Навучыўся іх рабіць я сам, але падштурхнуў да гэтага мяне адзін з братоў капуцынаў у Докшыцах. Ён падказаў ідэю, як увечары займацца справай, а не марнаваць час.



Стаенкі раблю з таго, што знаходжу. Напрыклад, хаджу з дзецьмі ў лес, там збіраю кару, шышкі. Таксама знаходжу дошкі і іншыя прылады, якія пасля знаходзяць другое жыццё.



У мінулым годзе, напрыклад, зрабіў каля 60 стаенак. У гэтым годзе каля 30-ці я ўжо раздаў. А раней рабіў і па 100, і па 150. Але ж цяпер спраў многа, не заўсёды ёсць час, бо працы шмат, падрыхтоўка да святаў.

Маё хобі ў асноўным звязана з маёй прафесіяй — я электраманцёр на чыгунцы. Мне з самага дзяцінства падабаецца чыгунка і ўсё, што з ёй звязана. Тым больш мая мама працавала на чыгунцы, дзядуля таксама.



Мае пажаданні людзям у новым годзе? Я хацеў бы, каб людзі больш часу ўдзялялі Богу. Хацеў бы, каб яны знаходзілі час на малітвы. Тым больш у нашыя цяперашнія цяжкія часы. Іх перажываць з Богам сама лепей. Таму жадаю людзям, каб яны знайшлі супакой менавіта з Богам».

Паводле gs.by (IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by