«...Прыйшлі пакланіцца Яму»: рэкалекцыі па распазнанні паклікання прайшлі ў семінарыі ў Гродне | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
09.01.2017 11:40

З 6 па 8 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праходзілі рэкалекцыі для юнакоў, прысвечаныя распазнанню жыццёвага паклікання.

Тэма сёлетніх духоўных практыкаванняў гучала так: «...Прыйшлі пакланіцца Яму (Мц 2, 2)». З гэтых слоў міністранты чэрпалі святло для супольнага разважання.

Падчас рэкалекцый прысутныя мелі магчымасць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, узбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.

Спадзяёмся, што гэты асаблівы час ласкі дапамог міністрантам задумацца над сваім жыццёвым пакліканнем, глыбей пазнаць саміх сябе і аднавіць сувязь з Хрыстом.


Яўген Амасёнак, навучэнец Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне

Фота аўтара

 
© 2003-2024 Catholic.by