Ксёндз Ян Сарэла правёў рэкалекцыі для семінарыстаў з Гродна на пачатак новага семестра | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
17.02.2017 12:30

Дзень засяроджання — асаблівы час фарміравання блізкіх адносін з Хрыстом і патрабуе цішыні і інтэнсіўнай малітвы, дазваляючы паглядзець на сваё жыццё з адлегласці, набыць навізну ў веры і малітве.

Менавіта па гэтай прычыне ўлады семінарыйнай супольнасці ў Гродне стварылі неабходныя ўмовы для таго, каб на пачатку новага навучальнага семестра семінарысты змаглі адчуць сваё аднаўленне і па-новаму паглядзець на сваё духоўнае жыццё.

У якасці рэкалекцыяніста быў запрошаны кс. Ян Сарэла з парафіі Св. Яна Хрысціцеля з Волпы, які нагадаў навучэнцам семінарыі пра тое, чым з’яўляецца сапраўднае святарскае служэнне і адкуль яно бярэ сваю моц, якая заўсёды аднаўляецца.

Час рэкалекцый стаў для семінарыйнай сям’і яшчэ адной прыступкай да ўнутраных зменаў і духоўнага развіцця.


Яўген Амасёнак, навучэнец Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі
Фота аўтара




 
© 2003-2024 Catholic.by