Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікае да малітвы за кардынала Казіміра Свёнтка | Друк |
Іерархі
16.03.2011 18:36

Сёння, 16 сакавіка 2011 г., Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў аб цяжкім стане здароўя кардынала Казіміра Свёнтка. Арцыбіскуп заклікае ўсю каталіцкую супольнасць і людзей добрай волі да малітвы за першага кардынала за ўсю гісторыю каталіцызму ў Беларусі.

19 мая 2010 г. 95-гадовы кардынал зламаў шыйку сцягна, пасля чаго іерарху былі зроблены аперацыі ў Мінску і Любліне, а потым яго чакала доўгая рэабілітацыя ў Польшчы. Толькі ў студзені 2011 г. кардынал Казімір Свёнтэк змог вярнуцца ў Пінск.

Ужо 7 сакавіка ў памяшканні Пінскай курыі кардынал сустрэўся з усімі біскупамі Беларусі. Аднак на днях іерарх перажыў паўторны пералом і чарговую аперацыю.

Далучым нашу малітву да змаганняў урачоў. Маці Міласэрнасці, якой кардынал даручыў сваё біскупскае служэнне, выпрасі ў свайго Сына ласку здароўя для нашага ахвярнага пастыра.

 
© 2003-2024 Catholic.by