Мітрапаліт Кандрусевіч выказаў падзяку арганізатарам пахавання кардынала Свёнтка | Друк |
Іерархі
25.07.2011 17:03

Ад свайго імя выказваю падзяку арганізатарам жалобных мерапрыемстваў і пахавання кардынала Казіміра Свёнтка, што сабрала шматлікае духавенства, сясцёр законных і вернікаў у Пінску 25 ліпеня 2011 г.

ф Падзяку выражаю

  • біскупам і святарам
  • дзяржаўным уладам
  • рэдакцыі парталу Cathоlic.by
  • Гродзенскай дыяцэзіяльнай відэастудыі
  • парталу Tut.by за тэхнічную падтрымку
  • РУП "Белтэлекам"; кіраўніку Брэсцкага філіалу Кенду Аляксандру Мікалаевічу
  • БелаПАН, БЕЛТА і іншым агенцтвам за інфармацыйную падтрымку
  • тэлевізійным каналам СТВ, БТ, АНТ, БЕЛСАТ і раённым тэлеканалам за асвячэнне смутных падзей на працягу дзён жалобы.

Дзякую ўсім СМІ, якія прычыніліся да таго, каб як найбольш людзей даведалася пра асобу кардынала Казіміра Свёнтка.

Дзякую таксама сёстрам з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і, якія 23 гады супрацоўнічалі з кардыналам і даглядалі яго ў час хваробы, а таксама ўсім тым, хто дапамагаў у арганізацыі жалобных мерапрыемстваў.

З благаслаўленнем

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

 
© 2003-2024 Catholic.by