Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прымае ўдзел у Генеральнай асамблеі епіскапату Італіі
Іерархі
20.05.2013 23:21

20 мая ў Апостальскай Сталіцы распачалася 65-я Генеральная асамблея Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Італіі. У пасяджэнні прымае ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, як адзін з 23 дэлегатаў розных епіскапатаў Еўропы.

Праца асамблеі распачалася дакладам старшыні епіскапату Італіі кардынала Анджэло  Баньяско. У шырокім і глыбокім дакладзе іерарх закрануў розныя тэмы. Прамоўца ўзгадаў пра рашэнне Бэнэдыкта XVI скласці з сябе паўнамоцтвы Наступніка Пятра і пра абранне новага папы Францішка. Як было адзначана, гэтыя падзеі выклікалі вельмі вялікі рэзананс у свеце, што нагадвае аб экстраардынарнай ролі Касцёла ў сучаснасці, нягледзячы на працэсы секулярызацыі.

Кардынал Баньяско засяродзіўся таксама на тэме Касцёла як гісторыі любові, падкрэсліваючы, што Касцёл — месца, дзе Бог і чалавек сустракаюцца і разам пішуць сумесны шлях. Дакладчык працытаваў словы папы Францішка, што Касцёл — гэта не ўстанова або арганізацыя, але гісторыя любові, і гэтая гісторыя вядзе да святасці.

Прамоўца закрануў і праблему таго, як Касцёл дапамагае ўбачыць веру. Іерарх падкрэсліў, што Касцёл павінен дзейнічаць так, каб у жыцці хрысціяніна быў адзін прымат — а менавіта прымат Бога.

Дакладчык распавёў аб дабрачыннай працы як выражэнні веры. Была ўзнята і праблема духоўнай цемры сучаснага свету, калі большасць людзей жыве так, як жывуць іншыя, не зважаючы на маральныя нормы. Таму, як было заўважана, Касцёл павінен культываваць пачуццё смаку праўды, і гэта асабліва важна ў адносінах да моладзі.

У дакладзе грунтоўна разглядалася праблема крызісу сям'і. Кардынал Баньяско заклікаў прабудзіцца са сну, які рэдукуе значэнне маральных нормаў і жыццё сям'і. Іерарх звярнуў увагу таксама на праблему захавання жыцця і заклікаў практыкаваць культуру жыцця, адзначыўшы, што кожнае «не» законам супраць Божага права жыцця — гэта «так» праву жыцця.

Напрыканцы дакладчык выказаў салідарнасць хрысціянам, якіх пераследуюць у многіх краінах свету, і заклікаў да дапамогі галадаючым, бо ў мінулым годзе 260 тысяч чалавек, з якіх палову складаюць дзеці, памерлі ад голаду.

Выступілі таксама прадстаўнікі 4 Канферэнцый Біскупаў: Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, арцыбіскуп Вільнюскі (Літва) Гінтарас Грушас, іерархі з Албаніі і Партугаліі.

Удзел у асамблеях такіх вялікіх епіскапатаў, як італьянскі, служыць абмену вопытам, выказванню салідарнасці і калегіяльнасці епіскапатаў Еўропы.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію