На Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень біскуп Юрый Касабуцкі правядзе цэлебрацыі ў Магілёве | Друк |
Іерархі
15.04.2014 14:33

На Пасхальны Трыдуум і велікодныя святы дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі будзе цэлебраваць святыя Імшы ў касцёлах Магілёва. Літургію велікоднай вігіліі іерарх узначаліць у парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава.

Расклад цэлебрацый з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага

17 красавіка, Вялікі чацвер

11.00 – Імша Хрызма, Магілёў — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава
18.00 — Імша Вячэры Пана, Магілёў — парафія Св. Антонія

18 красавіка, Вялікая пятніца

19.00 – літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа, Магілёў — парафія Св. Казіміра і св. Ядвігі

19 красавіка, Вялікая субота

Асвячэнне велікодных страваў

9.00 - Магілёў — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава
10.00 - Магілёў — парафія Св. Антонія
11.00 - Магілёў — парафія Св. Казіміра і св. Ядвігі
12.00 - Бялынічы — парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Бялыніцкай
13.00 - Шклоў — парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла
13.30 - Княжыцы (Шклоўскі р-н) — парафія Узвышэння Святога Крыжа
14.00 - Фашчаўка — парафія Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі
15.00 - Горкі — парафія Маці Божай Бялыніцкай

21.00 – урачыстая літургія велікоднай вігіліі з рэзурэкцыйнай працэсіяй, Магілёў — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава

20 красавіка, Вялікдзень

10.00 - урачыстая святая Імша, парафія Св. Казіміра і св. Ядвігі
18.00 - урачыстая святая Імша для моладзі, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by