Біскуп Гродзенскі заахвочвае да малітвы за новапрызначанага дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі | Друк |
Іерархі
09.06.2015 14:44

«Заахвочваю ўжо сёння да малітвы за біскупа наміната Аляксандра, каб мог як найлепш падрыхтавацца да прыняцця біскупскага пасвячэння»,  піша біскуп Аляксандр Кашкевіч у паведамленні з нагоды прызначэння новага дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якім стаў кс. Аляксандр Яшэўскі SDB.

«Прагну праінфармаваць з вялікай радасцю, што 9 чэрвеня гг. Святы Айцец Францішак менаваў дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі салезіяніна кс. Аляксандра Яшэўскага, сына нашай гродзенскай зямлі», — адзначае гродзенскі ардынарый.

«Дзякуем Святому Айцу Францішку за тое, што пасылае нам яшчэ аднаго біскупа, які будзе служыць асабліва на Магілёўшчыне, дзе быў так патрэбны пастырі», — дадае іерарх.

Заахвочваючы да малітвы за біскупа наміната, гродзенскі ардынарый запрашае таксама да ўдзелу ва ўрачыстасцях біскупскага пасвячэння кс. Аляксандра Яшэўскага, якія адбудуцца 27 чэрвеня ў 10.00 у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Поўны тэкст паведамлення>>>

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by