Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прадставіў Папу новыя выданні Касцёла ў Беларусі | Друк |
Іерархі
17.10.2015 18:02

На Сінодзе Біскупаў на тэму «Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце» Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўдзельнічае ў працах Сінода, прадставiў Папу Францiшку беларускае выданне энцыклікі «Laudato Si’» Святога Айца, «Пасвячэнне бiскупа, прэзбітэраў i дыяканаў», а таксама лiст да Пантыфіка з нагоды другога пленарнага пасяджэння Вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх Інстытутаў і Таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі, якое адбылося 30 верасня.

У лісце між іншым выказаны словы еднасці з Апостальскім Пасадам і надзея на візіт Папы ў Беларусь.

Пантыфік выказаў радасць з таго, што Касцёл у Беларусi хутка перакладае i выдае актуальныя касцёльныя i папскiя дакументы.


 

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by