Апостальскі Нунцый памаліўся ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец» і ва ўрочышчы Курапаты | Друк |
Іерархі
02.11.2015 16:41

2 лістапада, калі Каталіцкі Касцёл успамінае ўсіх памерлых вернікаў, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўсклаў вянкі і запаліў знічы ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец» і ва ўрочышчы Курапаты.

Прадстаўнік Папы памаліўся за ўсіх ахвяраў рэпрэсій і войнаў, якімі пазначана гісторыя Беларусі.


Паводле паведамлення Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі

 
© 2003-2024 Catholic.by