Арцыбіскуп Кандрусевіч пра Сусветныя дні моладзі ў Кракаве: «Маю надзею, што сустрэча моладзі з Папам будзе мець плён» | Друк |
Іерархі
22.03.2016 16:22

Сусветныя дні моладзі (СДМ), якія пройдуць у Кракаве з 25 па 31 ліпеня, стануць 31-мі па ліку. На прэс-канферэнцыі ў Мітрапалітальнай курыі ў Мінску 22 сакавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што ў СДМ прыме ўдзел каля трох тысяч беларусаў.

«Я ўспамінаю 1991 год, калі СДМ праходзілі ў Чэнстахове, — дадаў арцыпастыр. — Так шмат людзей тады прыйшло да веры! На сустрэчу з Папам Рымскім тады ехалі не толькі католікі, але і праваслаўныя. Маю надзею, што сустрэча моладзі з Папам у Кракаве таксама будзе мець свой плён».


Ілья Лапато
 

 
© 2003-2024 Catholic.by