Прэзідэнт Беларусі прыняў даверчыя граматы Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра | Друк |
Іерархі
13.12.2016 11:10

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 снежня прыняў даверчыя граматы новых паслоў, якія прыбылі з дыпламатычнай місіяй у Беларусь. У іх ліку і новы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць ва ўмацаванні супрацоўніцтва Беларусі з Ватыканам.

«Дня нашай краіны Ватыкан — асаблівы партнёр у міжнародным дыялогу. У нас склаліся выключнае ўзаемаразуменне і давер з кіраўнікамі Рыма-Каталіцкага Касцёла і асабіста з Яго Святасцю Папам Рымскім Францішкам», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што пры новым Апостальскім Нунцыі двухбаковае супрацоўніцтва захавае і ўмацуе традыцыйна сяброўскі і плённы характар.



Акрамя пасланніка Папы Рымскага даверчыя граматы Прэзідэнту таксама ўручылі паслы Буркіна-Фасо, Інданезіі, Канады, Літвы, Люксембурга, Манголіі, Фінляндыі, Францыі, Эрытрэі і Эстоніі.

Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь адкрыта да цесных кантактаў і супрацоўніцтва і гатова рэалізаваць узаемавыгадныя праекты.

«Упэўнены, што вы будзеце не толькі назіральнікамі, якія аналізуюць бягучыя працэсы ў Беларусі, але і зоймеце актыўную пазіцыю па пашырэнні практычных сувязяў нашых дзяржаў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле president.gov.by (IL)


 
© 2003-2024 Catholic.by