Новыя разважанні Крыжовага шляху на нашым партале | Друк |
Душпастырства
07.03.2013 14:19

Перажыванні, якія звязаны з разважаннем аб муках і крыжовай смерці Езуса, неад’емныя ў час Вялікага посту. Ідзеш упрыцемку касцёла, у натоўпе, услед за крыжам. Спыняешся ля стацый, слухаеш падрыхтаваныя кімсьці разважанні. Пачутае халодзіць душу і нясе сум. Здаецца, толькі ад запаленых свечак сыходзіць цяпло. Аднак не… Цяплом агортвае ахвярная любоў Хрыста, вера ў Яго бязмежную міласэрнасць.

Аднак гэтае цяпло зведаеш, калі цалкам засяродзішся, а перад гэтым — знойдзеш час і жаданне, каб прыйсці ў касцёл. Удзел у набажэнствах Крыжовага шляху нясе своеасаблівую цішыню ў наша імклівае жыццё са шматлікімі і бясконцымі клопатамі; умацоўвае нашу веру; нагадвае пра, можа, ужо забытыя намі праўды веры; дае надзею; вучыць любові і адказнасці; вучыць ахвярнасці — з любові да Стварыцеля і дзеля дабра бліжняга.

Заахвочваем да малітвы Крыжовага шляху таксама дома, у сям’і. Разважанні можна знайсці ў раздзеле «Літургія», дзе неабходна выбрать «Малітвы». Набажэнствы на ўшанаванне мукі Пана сабраны ў катэгорыі

«Набажэнствы на працягу літургічнага года».

(VGr)


 
© 2003-2024 Catholic.by