Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Мінчанам прапануюць выказацца адносна будаўніцтва касцёла ў парку Катоўка
04.11.2016 15:18

З 8 лістапада па 2 снежня 2016 года пройдзе грамадскае абмеркаванне аб’екта Сельгаспасёлка ў Мінску (Зялёны луг), якое правядзе адміністрацыя Савецкага раёна.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч на мінскай Кальварыі: найбольшае здзіўленне нас чакае ў вечнасці
02.11.2016 23:45

2 лістапада на Кальварыйскіх могілках у Мінску адбылася працэсія і малітва за памерлых, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Падчас святой Імшы, на якой пасля працэсіі прысутныя сабраліся ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа, іерарх патлумачыў, чаму ўспамін усіх памерлых адзначаецца пасля ўрачыстасці Усіх Святых.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі ўзначаліў малітву за памерлых на каталіцкіх могілках Магілёва
02.11.2016 17:02

Ужо другі год вернікі Магілёва збіраюцца 2 лістапада на каталіцкіх могілках па вуліцы Лазарэнкі — вядомых сярод мясцовых жыхароў як «Польскія могілкі», — каб пад кіраўніцтвам біскупскага вікарыя Магілёўскага рэгіёну біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB прайсці ў працэсіі і памаліцца за памерлых.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч ва ўрачыстасць Усіх Святых: нашы малітвы адмыкаюць памерлым Божае Валадарства
02.11.2016 02:18

Кожны чалавек можа стаць святым, калі жыве паводле Божога закону, аднак гэта не так проста, бо чалавечая прырода дэфармавана першародным грахом і схільная да граху. Пра гэта нагадаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч 1 лістапада падчас літургіі ў мінскай архікатэдры.

 
Пастырская візітацыя і ўнясенне рэліквій крыві св. Яна Паўла ІІ адбыліся ў парафіі ў Маладзечне
01.11.2016 15:27

30 кастрычніка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў з пастырскай візітацыяй парафію Св. Юзафа ў Маладзечне.

 
Новы навучальны год распачаўся ў «Школе сямейнага жыцця» ў Мінску
31.10.2016 16:31

29 кастрычніка адбылася ўрачыстая інаўгурацыя новага навучальнага года ў «Школе сямейнага жыцця» ў Мінску.

 
Дзеці з «Місіі добрага самараніна» павіншавалі Мітрапаліта Кандрусевіча з імянінамі
31.10.2016 16:18

31 кастрычніка ў Душпастырскім цэнтры пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі дзеці, якія займаюцца пры «Місіі добрага самараніна», павіншавалі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з імянінамі.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі асвяціў новае месца малітвы парафіі Св. Казіміра і св. Ядвігі ў Магілёве
31.10.2016 12:46

30 кастрычніка дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB здзейсніў асвячэнне новага месца малітвы парафіі Св. Казіміра і св. Ядвігі ў Магілёве.

 
«Змяніць канапу на абутак»: рэкалекцыі для дзяўчат прайшлі ў Стоўбцах
31.10.2016 12:13

28-30 кастрычніка ў парафіі Св. Казіміра ў Стоўбцах упершыню прайшлі рэкалекцыі для дзяўчат. «Змяніць канапу на абутак» - такім быў дэвіз духоўных практыкаванняў.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у межах пастырскай візітацыі наведаў Нясвіж і Сейлавічы
31.10.2016 11:24

29 кастрычніка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў душпастырскую візітацыю ў парафіях Божага Цела ў Нясвіжы і Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Сейлавічах.

 
У Нясвіжы прайшло набажэнства для паляўнічых, рыбаловаў і леснікоў
31.10.2016 09:51

29 кастрычніка, напярэдадні свята св. Губерта, у парафіі Божага Цела ў Нясвіжы адбылося набажэнства для паляўнічых, рыбаловаў і леснікоў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Душпастырства існуе ў дыяцэзіі ўжо пяць гадоў.

 
Свята свв. Сымона і Юды і імяніны Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча адзначылі ў мінскай архікатэдры
29.10.2016 08:53

28 кастрычніка ў мінскім архікатэдральным касцёле адбылася святая Імша ў свята свв. Сымона і Юды Тадэвуша, апосталаў. Удзельнікі Эўхарыстыі павіншавалі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які ў гэты дзень адзначае свае імяніны.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у ХХХ Звычайную нядзелю: «Бог супярэчыць ганарлівым і ўзвышае пакорных»
23.10.2016 17:59

«Пакора дапамагае належным чынам ацаніць саміх сябе, каб мы не ганарыліся сваім паходжаннем, прыгажосцю, пазіцыяй, якую займаем, і атрыманай ласкай, бо ўсё ад Бога», — адзначыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на святой Імшы ў ХХХ Звычайную нядзелю, 23 кастрычніка, якую цэлебраваў у мінскім архікатэдральным касцёле.

 
У межах Года Міласэрнасці адбылася сустрэча катэхетаў, выкладчыкаў і студэнтаў Мінскага тэалагічнага каледжа
23.10.2016 11:19

22 кастрычніка ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску адбылася сустрэча катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама выкладчыкаў і студэнтаў Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля ў межах святкавання Юбілейнага Года Міласэрнасці.

 
Удзельнікі руху «Хатні Касцёл» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пілігрымавалі да Брамаў Міласэрнасці мінскай архікатэдры
19.10.2016 13:37

15 кастрычнiка адбылася пiлiгрымка сем’яў супольнасцi «Хатнi Касцёл» Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii да Брамаў Мiласэрнасцi ў архікатэдральны касцёл Iмя Найсвяцейшай Панны Марыi ў Мінску.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 14 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.