Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Рэкалекцыі для моладзі мінскай архікатэдры адбыліся ў Будславе
29.08.2016 11:21

З 22 па 27 жніўня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай прайшлі рэкалекцыі для школьнай і студэнцкай моладзі мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
«Вучоба дапамагла лепей пазнаць сябе»: выпускнікі тэалагічнага каледжа ў Мінску пра плёны навучання
26.08.2016 16:04

Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля існуе ўжо шэсць гадоў і карыстаецца папулярнасцю сярод вернікаў з розных парафій Беларусі. Аб тым, ці спатрэбіліся веды, атрыманыя ў каледжы, у далейшым жыцці, выпускнікі тэалагічнага каледжа ў Мінску распавядаюць Сatholic.by.

 
У Будславе адбыўся цыкл рэкалекцый для вілейскай парафіі
23.08.2016 11:27

З 8 па 20 жніўня ў Будславе праходзіў цыкл рэкалекцый для вернікаў вілейскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (для розных узроставых груп). Духоўныя практыкаванні былі прысвечаны перажыванню Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў парафіяльную ўрачыстасць св. Роха ў мінскай парафіі
17.08.2016 10:52

16 жніўня, ва ўспамін св. Роха, у мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) прайшла парафіяльная ўрачыстасць, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
Парафіяльная ўрачыстасць у магілёўскай катэдры: «Быць сведкамі Хрыста праз веру, надзею і любоў»
16.08.2016 11:04

15 жніўня ў магілёўскім катэдральным касцёле адбылася святая Імша з нагоды парафіяльнай урачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
Капсулу з каменем са Святой Зямлі заклалі ў сцяну новага касцёла ў Старых Дарогах
13.08.2016 20:37

13 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Старых Дарогах адбылося благаслаўленне і ўмураванне адмысловай капсулы з каменем са Святой Зямлі ў сцяну новага касцёла. Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
«Тут неверагодны дух!»: удзельнікі — пра «Музычную майстэрню» ў Івянцы
13.08.2016 05:41

Карэспандэнт Catholic.by наведаў парафію Св. Міхала Арханёла ў Івянцы, дзе з 8 па 14 жніўня працуе «Музычная майстэрня». Рыхтуючыся да выніковага канцэрта, які пройдзе 13 жніўня, моладзь праганяе яшчэ раз харавыя партыі, музычную частку і цыркавыя элементы, развучаныя за гэты час.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч да ўдзельнікаў «Музычнай майстэрні»: «Музыка, якая не мае межаў, аб’ядноўвае веруючых»
13.08.2016 02:52

12 жніўня парафію Св. Міхала Арханёла ў Івянцы, дзе ў гэтыя дні праходзіць традыцыйная «Музычная майстэрня», наведаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Для ўдзельнікаў «Майстэрні» і парафіян іерарх цэлебраваў вечаровую святую Імшу.

 
Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў з пастырскай візітацыяй парафіі ў Канстанцінаве і Засвіры
08.08.2016 16:32

7 жніўня дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі наведаў з пастырскай візітацыяй парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Канстанцінаве і парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Засвіры Мядзельскага дэканатy.

 
6 жніўня міністранты з Мар’інай Горкі завяршылі вандроўныя рэкалекцыі
08.08.2016 16:04

Вандроўныя рэкалекцыі для міністрантаў з Мар’інай Горкі адбыліся з 2 па 6 жніўня. Падчас гэтай акцыі было здзейснена шмат падарожжаў да вядомых у каталіцкім свеце мясцін і цікавых людзей Беларусі.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў парафію ў Ракаве напярэдадні дня яе апекуна св. Дамініка
08.08.2016 12:15

Традыцыйнае свята, прысвечанае святому Дамініку — апекуну парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай у Ракаве — распачалося сёлета візітам дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў з пастырскай візітацыяй парафію ў Мядзелі (абноўлена)
07.08.2016 23:09

7 жніўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў з пастырскай візітацыяй парафію Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі.

 
Асвячэнне новай святыні адбылося ў парафіі Перамянення Пана ў Негарэлым
07.08.2016 01:40

6 жніўня, ва ўрачыстасць Перамянення Пана, у парафіі Перамянення Пана ў в. Негарэлае адбылося асвячэнне новай святыні. Асвячэнне здзейсніў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Гурт «Небасхіл» выступіў у Цэнтральным парку Маладзечна
01.08.2016 13:54

На сцэне амфітэатра ў Цэнтральным парку Маладзечна выступіў з канцэртам гурт «Небасхіл».

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB асвяціў крыж на галоўнай вежы касцёла Спаслання Святога Духа ў Барысаве
26.07.2016 16:02

24 ліпеня адбылося асвячэнне крыжа на галоўнай вежы касцёла Спаслання Святога Духа ў Барысаве. Асвячэнне здзейсніў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 18 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.