Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Мітрапаліт Кандрусевіч у нядзелю Добрага Пастыра: няхай не змоўкне наша малітва аб пакліканнях
07.05.2017 14:47

7 мая, у нядзелю Добрага Пастыра, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў мінскай архікатэдры. У гэты дзень у Каталіцкім Касцёле моляцца аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч благаславіў студыю «Радыё Марыя» ў Беларусі
06.05.2017 17:13

6 мая ў студыі «Радыё Марыя», якая знаходзіцца ў Мінску, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу з нагоды афіцыйнага дня нараджэння беларускага «Радыё РМ» і благаславіў студыю.

 
У Слуцку прайшла прыміцыйная Імша першага святара з мясцовай парафіі св. Антонія
05.05.2017 11:11

30 красавіка ў парафіі св. Антонія ў Слуцку прайшла прыміцыйная святая Імша а. Стэфана Пупейкі OFM — першага святара з гэтай парафіі.

 
Івянец рыхтуецца да дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі
28.04.2017 11:32

28–30 ліпеня ў Івянцы пройдзе Малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пад дэвізам «Вялікія рэчы ўчыніў нам Пан». На форум, які арганізоўваецца ўжо ў дзявяты раз, запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій Беларусі.

 
«Фэст Божай Міласэрнасці 2017» прайшоў у парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску
26.04.2017 10:51

У нядзелю Божай Міласэрнасці, 23 красавіка, у парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску (Лошыца) адбылася ўрачыстасць з нагоды свята Божай Міласэрнасці. Фэст у свята Божай Міласэрнасці ў парафіі прайшоў у трэці раз.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі ў свята Божай Міласэрнасці наведаў парафію ў Асіповічах
24.04.2017 14:33

Урачыстую святую Імшу ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Асіповічах ўзначаліў біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
У мінскім Чырвоным касцёле можна атрымаць кансультацыю псіхолага
21.04.2017 15:22

У касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску (пл. Незалежнасці, 15) працуе хрысціянскі псіхолаг. Псіхалагічную кансультацыю па сямейных і іншых пытаннях могуць атрымаць усе жадаючыя.

 
Пасхальная вігілія і рэзурэкцыя ў Магілёве: «З пустой грабніцы выпраменьвала Божая любоў»
17.04.2017 14:43

Урачыстай Імшой Пасхальнай вігіліі пачалося святкаванне Уваскрасення Пана ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве. Літургію ўзначаліў біскуп вікарый для Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч: уваскрасенне Хрыста — непахісны фундамент нашай веры
17.04.2017 09:16

16 красавіка ў мінскай архікатэдры на рэзурэкцыйнай святой Імшы, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, сабраліся шматлікія вернікі. Па традыцыі, перад распачаццем Эўхарыстыі навокал касцёла адбылася працэсія.

 
«Мы ўсё можам у Хрысце»: Пасхальная вігілія ў мінскай архікатэдры (+фотарэпартаж)
16.04.2017 02:02

Літургія Пасхальнай вігіліі ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, якая прайшла ўвечары 15 красавіка, абвясціла вернікам аб Уваскрасенні Езуса Хрыста. У архікатэдры ў гэты дзень быў удзелены сакрамэнт хросту і канфірмацыі пяці кандыдатам.

 
Апостальскі Нунцый благаславіў святочныя стравы. Фотафакт
15.04.2017 14:00

У Вялікую суботу Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр наведаў некаторыя мінскія парафіі, каб напярэдадні Вялікадня павіншаваць вернікаў і благаславіць стравы на святочны стол.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч у Вялікую пятніцу: «Не трэба баяцца крыжа — на ім адбыўся цуд нашага збаўлення» (+фотарэпатаж)
14.04.2017 22:39

Літургія Мукі Пана ў Вялікую пятніцу збірае вернікаў на адарацыю святога Крыжа. У мінскай архікатэдры літургію цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB падчас Імшы Вячэры Пана: «Хто любіць, той хоча служыць іншаму як Езус»
14.04.2017 09:19

У Вялікі чацвер, 13 красавіка, біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў Імшу Вячэры Пана ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч падчас Імшы Вячэры Пана: «Ісці за Хрыстом — гэта памерці для граху»
13.04.2017 23:44

Адным з цэнтральных момантаў святой Імшы стала абмыванне ног 12 мужчынам. Гэты абрад сімвалізуе служэнне і любоў Хрыста, які прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылі, але дзеля таго, каб служыць іншым.

 
«Стаць правадырамі для вернікаў» заклікаў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB святароў падчас Імшы Хрызма
13.04.2017 21:15

13 красавіка, у Вялікі чацвер, у магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава адбылася Імша Хрызма, якую цэлебраваў біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. На Імшу прыбылі святары магілёўскай часткі архідыяцэзіі і манаскія сёстры.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 5 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.