Бабруйская парафія запрашае наведаць свой інтэрнэт-сайт | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
17.02.2010 13:14

Шмат беларускіх парафій і касцёлаў маюць даўнюю, цікавую, але, на жаль, часта трагічную гісторыю. Не з’яўляецца выключэннем і парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), якая была ўтворана ў 1903 г. Пабудаваны ў 1901–1903 гг. касцёл быў зачынены ў савецкі час і прыстасаваны пад залу прадпрыемства, у 1990-я гг. касцёл быў адноўлены. У Бабруйску працавалі такія славутыя беларускія святары, як святы Андрэй Баболя і арцыбіскуп Магілёўскі Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч.

Пра багатую гісторыю гэтай святыні і дзейнасць парафіі на сучасным этапе цяпер можна даведацца і ў Інтэрнэце на старонцы http://katolikbk.org. Увазе наведвальнікаў прапануецца таксама расклад святых Імшаў, катэхезаў, працы бібліятэкі.




 
© 2003-2024 Catholic.by