Першы Пасхальны Трыдуум у капліцы святога Яна Евангеліста ў Мінску | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
06.04.2010 18:04

Сёлета асаблівым было перажыванне Святога Пасхальнага Трыдуума для душпастыраў і вернікаў мінскай парафіі Святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ. Набажэнствы гэтых цэнтральных дзён літургічнага года ўпершыню праходзілі ў сценах невялікай, але ўтульнай новапабудаванай капліцы.

У межах гэтага літургічнага перыяду парафію наведаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які 3 сакавіка 2010 г. асвяціў ежу на велікодны стол.

Першыя набажэнствы ў капліцы адбыліся ў Вербную нядзелю, 28 сакавіка.

 
© 2003-2024 Catholic.by