Будслаў вітае першых пешых пілігрымаў (фотарэпартаж) | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
01.07.2010 15:30
Нарэшце доўгі, складаны і адначасова радасны шлях пілігрымаў да Маці Божай Будслаўскай завяршаецца. Мэта дасягнута, і стомленыя вернікі могуць з удзячнасцю ўкленчыць перад Маці Божай у цудоўным абразе ў Будславе і падзякаваць за пройдзеныя кіламетры.

1 ліпеня 2010 г. у 13.30 у Будслаў прыбылі пілігрымы з Жодзіна, а пасля з ракаўскай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (Св. Дамініка) і з Вілейкі. Радасны спеў гэтых груп пачуўся задоўга да таго, як яны паказаліся.


 
© 2003-2024 Catholic.by