У Івянцы абмеркавалі праграму ІІ Усебеларускай сустрэчы моладзі | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
14.12.2010 16:08
14 снежня 2010 г. у Івянцы адбылася арганізацыйная сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з прадстаўнікамі ўсіх дыяцэзій, прысвечаная падрыхтоўцы ІІ Усебеларускай сустрэчы моладзі ў Івянцы з нагоды XXVI Сусветнага дня моладзі, які будзе праходзіць у іспанскім Мадрыдзе з 16 па 21 жніўня 2011 года.

Падчас сустрэчы была распрацаваная праграма, якая будзе прадстаўленая на пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі 16 снежня 2010 г.
 
© 2003-2024 Catholic.by