Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вернікі Свіра дзякавалі Богу да сакрамэнт канфірмацыі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
30.05.2011 13:18

26-27 мая 2011 г. моладзь свірскай парафіі Св. Мікалая, біскупа, дзякавала Богу за дар сакрамэнту канфірмацыі, які 21 мая маладыя вернікі атрымалі з рук Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

26 мая маладыя людзі з катэхетамі с. Людвікай і кл. Міхалам прыемна праводзілі час ля вогнішча, а 27 мая адбылася Імша падзяка за сакрамэнт канфірмацыі. Пасля літургіі кс. Багуслаў Маджэеўскі, пробашч парафіі, асвяціў малітоўнікі і ўручыў маладым людзям памяткі аб прынятым сакрамэнце.

Звяртаючы ўвагу на назву малітоўніка «Нястомна маліцеся», святар пажадаў маладым людзям, каб змешчаныя ў ім малітвы сталі для іх дапамогай на кожны дзень.

Міхал Бубен

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.