Рушыла ХХ юбілейная пешая пілігрымка Маладзечна — Будслаў | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
29.06.2011 12:55

28 чэрвеня 2011 г. вырушыла ў шлях ХХ пешая пілігрымка Маладзечна — Будслаў. Святую Імшу на пачатку юбілейнай пілігрымкі цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У гаміліі Мітрапаліт падкрэсліў каштоўнасць хрысціянскага сведчання пілігрымаў для сучаснага секулярнага свету.

У гэтым годзе маладзечанская пілігрымка на пачатку шляху налічвае 272 удзельнікі. Адметнай рысай пілігрымкі з’яўляецца разнастайнасць яе ўдзельнікаў па паходжанні. Акрамя пілігрымаў з Маладзечна, тут ідуць таксама прадстаўнікі пятнаццаці іншых мясцовасцяў. Браты капуцыны сумесна з маладзечанскай парафіяй Св. Юзафа ўжо на працягу многіх год збіраюць і вядуць групу пілігрымаў з розных куткоў Беларусі.


 
© 2003-2024 Catholic.by