Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Рэквіем» Моцарта прагучаў у гонар кардынала Казіміра Свёнтка
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
15.11.2011 02:09

14 лістапада, на заканчэнне другога дня міжнароднай канферэнцыі па праваслаўна-каталіцкім дыялогу, у філармоніі адбыўся канцэрт «Галасы стварэння 2011». На ім прагучаў знакаміты «Рэквіем» Моцарта, выкананне якога было прысвечана памяці кардынала Казіміра Свёнтка. Сярод гасцей на канцэрце быў прысутны кардынал Курт Кох.

Арганізатарамі канцэрта з'яўляюцца Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя свв. Мяфодзія і Кірыла і Інстытут рэлігійнага дыялога і міжканфесійных камунікацый пры Сінодзе Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Паколькі канцэрт праходзіў у рамках міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай праваслаўна-каталіцкаму дыялогу, то на ім былі аднолькава прадстаўлены музычныя творы як праваслаўнай, так і каталіцкай культуры.

Спачатку з праграмай духоўнай музыкі выступіла вакальная група «Чысты голас». А затым быў выкананы доўгачаканы «Рэквіем», падчас якога выступілі салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета РБ заслужаны калектыў Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла (дырыжор Андрэй Галанаў).

Завяршыўся канцэрт бурнымі апладысментамі ўдзячных слухачоў, уражаных глыбінёй і прыгажосцю пачутага.

Аляксандра Шчыглінская

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме