«Ноч канфесіяналаў» у Мінску стала часам споведзі для многіх вернікаў | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
05.04.2012 16:23

Душпастырская акцыя «Ноч канфесіяналаў» у Мінску была арганізавана ўпершыню. У ноч з 4 на 5 красавіка ў капліцы Маці Божай Будслаўскай (Каменая горка) з сакрамэнту споведзі скарыстала каля 80 чалавек. Акцыя працягвалася з 18.00 да 3-й гадзіны ночы.

Як адзначыў пробашч парафіі кс. Францішак Рудзь, многія з тых, хто прыйшоў у тую ноч, не з’яўляліся вернікамі яго парафіі. Былі нават і не мінчане. Ксёндз Рудзь паведаміў, што гэтая акцыя абавязкова адбудзецца і ў наступным годзе.

Чаму ў сучаснага чалавека не хапае часу на духоўнае жыццё? На гэта кожны павінен адказаць сабе сам. Аднак, напэўна, у аснове «праблемы недахопу часу» — няправільна расстаўленыя прыярытэты ў шэрагу каштоўнасцяў.

 
© 2003-2024 Catholic.by