У Лагойску адкрылася выстава, прысвечаная гісторыі каталіцтва ў рэгіёне | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
10.04.2012 13:29

9 красавіка 2012 г. у Лагойскім цэнтры культуры адбылася прэзентацыя выставы «Бог ёсць любоў», прысвечаная каталіцтву на Лагойшчыне.

Лагойшчына з’яўляецца сваесаблівай калыскай каталіцызму на Міншчыне, бо менавіта тут ў 1387 годзе ў мястэчку Гайна, што каля Лагойска, быў пабудаваны першы касцёл. Будаўніцтва лагойскай святыні фундаваў славуты род Тышкевічаў.

Выставу адкрыў пробашч Лагойскага касцёла а. Павел Слука, які павіншаваў усіх са святам Вялікадня і распавёў пра гісторыю каталіцтва ў рэгіёне. На свяце прысутнічаў а. Войцех Вальчына MSF з Плешчаніц, які таксама павіншаваў усіх прысутных са святам.

Затым дзеці, якія прыходзяць на катэхезу, прачыталі вершы і выканалі спевы на тэму Хрыстовага ўваскрасення. А напрыканцы ўсе прысутныя пачаставаліся святочным печывам. Прэзентацыя выставы стала сапраўдным святам, на якім прысутнічалі шматлікія госці, дарослыя асобы са сваімі дзецьмі і ўнукамі.

На выставе прадстаўлены старажытныя малітоўнікі, абразы, прадметы, што ўжываюцца падчас літургіі ў касцёле. Экспазіцыя будзе працаваць да 1 мая.


 
© 2003-2024 Catholic.by