Вернікі парафіі Божага Цела сустрэлі Вялікдзень у сваёй капліцы | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
11.04.2012 16:15

Упершыню вернікі парафіі Божага Цела ў Мінску сустракалі Вялікдзень у сваёй святыні — капліцы Маці Божай Шкаплернай у мікрараёне Ангарская. Вечарам у суботу, 7 красавіка 2012 г., некалькі соцень парафіянаў перажывалі пасхальную літургію. Перад гэтым парафію наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, які павіншаваў вернікаў з надыходзячымі святамі.

У дні Пасхальнага Трыдууму капліца была напоўнена. З пятніцы на суботу праз усю ноч адбывалася чуванне ля гробу Пана. Велікодная раніца распачалася рэзурэкцыйнай працэсіяй а 7-й гадзіне.

Вернікі парафіі дзякуюць Пану Богу за тое, што мелі магчымасць сустрэць урачыстасць Уваскрасення Хрыста ў сваёй святыні.

 
© 2003-2024 Catholic.by