Івянец. Забавы ад Мітрапаліта | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
28.07.2012 21:34

Чаго толькі ў Івянцы не ўбачыш? І галоўнае каго. Калісьці тут Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пазнаваў ваколіцы на ровары, у мінулым годзе стаў самым вядомым вершнікам, якога вазіў «парафіяльны» конь па мянушчы Марта, а сёлета арцыпастыр паспрабаваў сябе ў ролі фурмана.

Спачатку Мітрапаліт пракаціў, што называецца з ветрыкам, святароў, а пасля сесці ў брычку мог кожны жадаючы.

Яшчэ ў мінулым годзе нашаму парталу Мітрапаліт прызнаўся, што на конях катаецца з дзяцінства. А за дзень можа праехаць конна да 20-і кіламетраў. Цяпер любоў да гэтых жывёлаў арцыпастыр прывівае і іншым. 

Святлана Жылевіч

 
© 2003-2024 Catholic.by