Святочны канцэрт з нагоды парафіяльнай урачыстасці св. Дамініка прайшоў у Ракаве | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
06.08.2012 12:49

З даўніх часоў урачыста адзначаецца ўспамін св. Дамініка ў Ракаве. Ніхто з мясцовых жыхароў не мае сумнення, што гэта вялікі апякун для мястэчка, які на працягу вякоў выпрошвае вялікія ласкі ў Бога. У апошнія гады стала звычаем напярэдадні гэтага свята наладжваць ў Ракаве на плошчы перад касцёлам канцэрт.

Грандыёзны канцэрт і цудоўныя забавы адбыліся ў Ракаве і сёлета, 4 жніўня 2012 г. Мерапрыемства было арганізавана сумесна моладдзю парафіі Маці Божай Ружанцовай і мясцовай супольнасці Хрысціян веры Евангельскай. Усе прысутныя цешыліся і дзякавалі Богу за дар вялікага апекуна Ракава св. Дамініка.

План святкавання ўрачыстасці св. Дамініка ў ракаўскім касцёле:

8 жніўня, серада


10.00, 19.00 — святыя Імшы

12 жніўня, нядзеля

10.00 — святая Імша і ўрачыстая эўхарыстычная працэсія вакол святыні

Сардэчна запрашаем да ўдзелу ва ўрачыстасці.

 
© 2003-2024 Catholic.by